Падпалкоўнік МУС: На бок народа пяройдуць падраздзяленнямі

Апошнім часам для апісання нашай сітуацыі ўжываецца шмат розных метафар і аналогій кшталту «пажару на тарфяніку». А вось герой чарговай «Размовы на Белсаце, падпалкоўнік Юры Гушча, былы высокапастаўлены супрацоўнік цэнтральнага апарату МУС Беларусі, ужыў цалкам новую метафару. «Сілавыя структуры — гэта як мыла ў вадзе».
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева


Думаю, сэнс зразумелы. Мыла ў вадзе паціху размываецца, і потым ад яго адколваюцца цэлыя кавалкі. Урэшце, акрамя гэтага параўнання, у «Размове» дастаткова цікавыя адказы на пытанні, якімі задаёмся ўсе мы, — пра настроі і матывы сілавікоў.
 
«Сёння сілавыя структуры — асноўнае апірышча ўлады Аляксандра Лукашэнкі. Ці будуць яны разам да канца? І так, і не, — мяркуе госць студыі. — Сістэма не маналітная, мае ўласныя праблемы, развязаць якія сённяшнія ўлады не здольныя».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: