Падпісвайцеся, беларусы, і прыйдзе Новы час!

Быць у курсе навінаў, трымаць руку на пульсе грамадскага і культурнага жыцця, чытаць лідараў меркаванняў... Думаеце, для гэтага трэба зранку да вечара заліпаць у смартфон, гартаючы дзясяткі навінавых сайтаў і стужкі сацсетак? Нічога падобнага! Дастаткова проста падпісацца на газету «Новы час».
Сярод нашых падпісчыкаў — людзі розных узростаў і заняткаў. Мы спыталі ў некаторых з іх, чаму яны падпісаліся на «Новы час».

Павел Севярынец, палітык, 41 год:

НЧ для мяне — адна з найлепшых беларускіх газет. Падпісаўся, бо чытаю добрую аналітыку.
Падпісаўся, бо цікаўлюся міжнародным становішчам, а ў НЧ — класны разварот замежных навінаў. Падпісаўся, бо НЧ найпаўней асвятляе падзеі ў Курапатах. Падпісаўся, бо ў НЧ працуе каманда класных журналістаў. І ўрэшце падпісаўся дзеля салідарнасці.

Падпісвайцеся, беларусы, і прыйдзе Новы час!

Андрэй, 38 год, жыхар Мінскага раёна:

Я падпісаўся на «Новы час» таму, што гэта адно з тых выданняў, якія прыемна чытаць на любой мове: аргументаваная і ўзважаная пазіцыя. Плюс хацелася б мець магчымасць чытаць (у тым ліку з паперы) больш беларускамоўных выданняў, а гэта свайго кшталту краўдфандынг, няхай і зусім маленькі па суме ўзнёску. А добрае беларускамоўнае штотыднёвае выданне — гэта проста цудоўна.

Вядома ж, чытаю «Новы час» я і праз сайт, але часам хочацца адкласці ўсе сродкі сувязі і камунікацыі і некаторы час проста пачытаць навіны і аналітыку, цалкам засяродзіўшыся на тэксце. Для мяне гэта — усё ж толькі папера.

Галіна Каржанеўская, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў:

«Новы час» прыцягнуў маю ўвагу яшчэ тады, калі яго нельга было знайсці ў вольным доступе для ўсіх жадаючых. Я была якраз той «жадаючай», якая цікавілася падзеямі ў свеце, у суседзяў і ў нашай краіне. А потым я ўжо не пажадала з газетай разлучацца.

Першае, што мной прачытваецца, — гэта непрыхарошаная, не прыгладжаная камуністычнай ідэалогіяй наша гісторыя. Менавіта наша, беларуская, без аглядкі на інтарэсы і догмы іншых дзяржаў і народаў. Па прынцыпе — усіх паважаю, але люблю сваю. І хацела б ведаць гісторыю такой, якой яна была, без купюр і недагаворак.

Не проста чытаю — вывучаю, можна сказаць, палітолагаў. Вучуся ў іх паліткарэктнасці і ўменню пра самае непрымальнае пісаць стрымана, без лішніх эмоцый. Захапляюся першай старонкай, што аператыўна адгукаецца на падзеі дня. Міжнародныя калонкі таксама не прамінаю: яны пашыраюць наш кругагляд.
Як пісьменніца радуюся «Літаратурнай Беларусі», якая прыжылася ў выданні і выходзіць штомесяц. Яна не дае зачэзнуць мастацкай літаратуры і адначасова ўпісана ў грамадска-палітычны кантэкст. Што падаецца сімвалічным: нашы класікі не адгароджваліся ад жыцця і спадзяванняў народа.

У штотыднёвіку паболела новых імёнаў, а значыць — новых ракурсаў і фарбаў, смелых думак, неардынарных падыходаў. Нідзе няма такіх грунтоўных журналісцкіх расследаванняў, як у «Новым часе». І, нарэшце, мне падабаецца ў гэтым выданні друкавацца, а значыць — рэалізоўваць свае здольнасці, дзяліцца запаветным, быць адкрытым каналам па сувязі з соцыумам.

Музыкі вядомага беларускага гурта Re1ikt: 


Сябры, падпісвайцеся на «Новы час»! Так вы не толькі даведаецеся пра самае галоўнае, але і падтрымаеце беларускую незалежную прэсу.

Кошт падпіскі: на месяц 2 рублі 90 капеек, на квартал 8 рублёў 70 капеек, на паўгоддзе 17 рублёў 40 капеек.

Падпіску можна аформіць да 25 снежня (на паўгоддзе) на пошце ці праз інтэрнэт.

Падпісны індэкс 63279.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!