Падпішыцеся на НЧ — зрабіцё ўнёсак у захаванне незалежных СМІ!

«Новы Час» — адзіная ў краіне штотыднёвая незалежная прынцыпова беларускамоўная газета рэспубліканскага значэння. Для нас вельмі важная ваша падтрымка. І вось чаму.
Мы трымаемся прынцыпаў праўдзівасці і аб’ектыўнасці ў падачы інфармацыі, для нас каштоўныя свабода слова і плюралізм меркаванняў, мы не лабіруем інтарэсы партый, рухаў, арганізацый ці прыватных асоб. Мы працуем сумленна і ў межах журналісцкай этыкі. Мы заўсёды адкрыты для вас — нашых чытачоў. Бо калі ў чытачоў не будзе попыту на аб’ектыўную інфармацыю, не будзе і нас — свабоднай прэсы. Таму мы пішам на грамадска значныя тэмы і распавядаем пра тое, што важна для вас.

«Падпісаўся, бо чытаю добрую аналітыку. Падпісаўся, бо цікаўлюся міжнародным становішчам, а ў НЧ — класны разварот замежных навінаў. Падпісаўся, бо НЧ найпаўней асвятляе падзеі ў Курапатах. Падпісаўся, бо ў НЧ працуе каманда класных журналістаў. І ўрэшце падпісаўся дзеля салідарнасці».
Павел Севярынец
Мы ставімся з вялікай адказнасцю да сваёй працы, хаця для тых, хто робіць «Новы Час», гэта больш, чым праца. Гэта частка жыцця. За сваю 16-гадовую гісторыю газета перажывала ўзлёты (і тады ў нас была магчымасць распаўсюджваць папяровую версію выдання бясплатна), узнагароды, страты (у 2015-м гэты свет пакінуў галоўны рэдактар газеты Аляксей Кароль), забарону на распаўсюд, суды… Але пры любым раскладзе газета працягвала выходзіць.

Сёння «Новы Час» — гэта:

— агляд актуальных падзей з усёй краіны і замежжа;
— эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрв’ю;
— змястоўныя палітычныя і эканамічныя матэрыялы;
— аўтарская аналітыка;
— каментарыі экспертаў;
— асвятленне праблем нашых чытачоў;
— захапляльныя гістарычныя і краязнаўчыя матэрыялы;
— найлепшыя ўзоры сучаснай беларускай прозы і паэзіі.

«Новы Час» разам ствараюць сталыя прафесіяналы і маладыя аўтары — менавіта гэта дазваляе выданню захоўваць сур’ёзны ўзровень і адначасова быць дынамічным. Нам ёсць куды расці і развівацца, ёсць жаданне станавіцца яшчэ лепшымі, але без вас, нашых чытачоў, без вашай падтрымкі гэта немагчыма.
 
««Новы Час» — гэта адно з тых выданняў, якія прыемна чытаць на любой мове: аргументаваная і ўзважаная пазіцыя. Плюс хацелася б мець магчымасць чытаць (у тым ліку з паперы) больш беларускамоўных выданняў, а гэта свайго кшталту краўдфандынг, няхай і зусім маленькі па суме ўнёску. А добрае беларускамоўнае штотыднёвае выданне — гэта проста цудоўна». 
Андрэй Захарэвіч
Мы звяртаемся да вас з заклікам не толькі чытаць «Новы Час» анлайн, але і падпісацца на папяровую версію газеты. Гэта дасць вам магчымасць атрымліваць свежы нумар яшчэ да таго, як ён з’явіцца ў шапіках, першымі чытаць нашы эксклюзіўныя аўтарскія матэрыялы перад іх публікацыяй на сайце, а таксама спрычыніцца да фундацыі незалежнага выдання. Апроч таго вы дапаможаце зменшыць інфармацыйны вакуум для тых, хто не мае доступу да аб’ектыўных навін, бо знаходзіцца ў зняволенні. Для такіх людзей атрымліваць штотыдзень газету — як рабіць глыток свежага паветра.

«Чытаю «Новы Час», бо гэта непрыхарошаная, не прыгладжаная камуністычнай ідэалогіяй наша гісторыя. Менавіта наша, беларуская, без аглядкі на інтарэсы і догмы іншых дзяржаў і народаў. Па прынцыпе — усіх паважаю, але люблю сваю. І хацела б ведаць гісторыю такой, якой яна была, без купюр і недагаворак».

Галіна Каржанеўская


Аформіць падпіску на «Новы Час» можна праз інтэрнэт, у аддзяленнях «Белпошты», пры дапамозе плацёжна-даведачных тэрміналаў. Таксама можна зрабіць заяўку ў любым аддзяленні паштовай сувязі на афармленне падпіскі паштальёнам у вас дома на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Падпісны індэкс «Новага Часу» — 63279, кошт падпіскі: на 1 месяц — 3 рублі 9 капеек, на адзін квартал — 9 рублёў 27 капеек, на паўгоддзе — 18 рублёў 54 капейкі. Падпішыцеся самі, прапануйце падпісацца суседзям і сябрам, бацькам!


Дэспатызм не можа існаваць у краіне да таго часу, пакуль не знішчаная свабода прэсы, казаў англійскі пісьменнік Чарльз Колтан. Дык давайце падтрымліваць незалежную прэсу. Будзьма разам! Будзьма з «Новым Часам»!


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: