Падрыхтоўка да Дня Волі? У Мінску затрымалі як мінімум 17 блогераў і адміністратараў ТГ-чатаў

У Мінску 2 сакавіка адбыліся затрыманні адміністратараў раённых і профільных тэлеграм-чатаў.


Інфармацыя пра прыход сілавікоў прыйшла з мінскага мікрараёна Каменная Горка, з вуліц Матусевіча, Першамайская, а таксама ад Вольнага прафсаюза студэнтаў, паведамляе «Вясна».

Спіс затрыманых:

  • Карташоў Канстанцін;
  • Карташова Алена;
  • Ліцвін Руслан;
  • Мароз Анастасія;
  • Новікаў Аляксандр;
  • Пунько Дзмітрый;
  • Пунько Анастасія;
  • Саболька Алена;
  • Саболька Яўген;
  • Савянок Марына;
  • Старавойт Віталь;
  • Спісак Вольга;
  • Спісак Дзмітрый;
  • Такарчук Вольга, блогерка, мае свой YouTube-канал;
  • Таптуноў Анатоль, супрацоўнік EPAM;
  • Шпетны Павал

Аляксандра Паршанкова пасля затрымання вызвалілі. Затрыманыя знаходзяцца ў раённых пастарунках міліцыі.

У папярэдні раз блогерку Вольгу Такарчук затрымлівалі 25 студзеня — тады муж Вольгі паведаміў, што жонку затрымалі на 72 гадзіны за адзіночны пікет, падчас якога яна выпускала балонікі з акна.

На YouTube-канале Такарчук больш за 32 тысячы падпісчыкаў. Там яна здымае ролікі пераважна пра палітычную сітуацыю краіне, каментуе навіны і аналізуе падзеі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: