Падрыхтоўка да пуску энергаблока № 1 БелАЭС знаходзіцца на фінальным этапе

Пра гэта заявіў генеральны дырэктар «Расатама» Аляксей Ліхачоў.
belrynok.by

belrynok.by

На сайце карпарацыі паведамляецца, што Ліхачоў 7 красавіка запісаў відэазварот да супрацоўнікаў атамнай галіны адносна сітуацыі з каронавірусам. У ім гендырэктар закрануў і пытанне Беларускай АЭС у Астраўцы. У прыватнасці, ён сказаў, што на замежных пляцоўках працягваецца планавая ратацыя персаналу.

«У нядзелю 56 чалавек былі дастаўлены з Расіі ў Беларусь, працы на энергаблоку № 1 знаходзяцца ў самай гарачай, фінальнай стадыі. 31 сакавіка прайшла прыёмка інжынерна-тэхнічных сродкаў фізічнай абароны блока, цяпер ён гатовы да завозу паліва. 5 красавіка энергаблок быў узяты пад ахову супрацоўнікамі МУС Рэспублікі Беларусь».

Запуск першага энергаблока БелАЭС запланаваны ўжо сёлета, другога — у 2021 годзе.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: