
Моладзевы клуб "Крывічы"
«Мы працягнем справу нашых прашчураў. Мы не дамо згінуць беларускаму народу! Мы будзем вучыць і размаўляць на беларускай мове, святкаваць народныя нацыянальныя абрады, вывучаць і распаўсюджваць нашу сапраўдную гістарычную спадчыну, спяваць народныя аўтэнтычныя песні, танчыць нацыянальныя скокі!
Каб прагаласаваць — неабходна са стацыянарнага камп'ютара зайсці на сайт admirk.ru і зарэгістравацца. Пасля, трэба аўтарызавацца на сайце і націснуць на рубрыку «Город для Жизни», далей выбраць «Гражданское общество», справа знайсці і націснуць «Национально-культурные центры». Справа з'явіцца вакенца «Опрос». Трэба прагартаць «следующее» пакуль не з'явіцца «Молодёжный клуб «Кривичи» і націснуць «Проголосовать». Зноў выскакне спіс нацыянальна-культурных цэнтраў, але злева будзе поле для «каўкі». Знаходзім «Молодёжный клуб «Кривичи» і ставім насупраць яго «каўку», ціснем «Проголосовать». Ваш голас будзе залічаны.