Паэт-пчаляр Мікола Папека просіць прыпыніць выкананне прысуду

Паэт-пчаляр Мікола Папека з Пружаншчыны звярнуўся да старшыні Брэсцкага абласнога суда Антона Гушчына з просьбай вынесці пратэст на прадмет прысуду Брэсцкага раённага суда ад 8 чэрвеня 2021 года.

Мікола Папека асуджаны раённым судом па “карагоднай” справе ў Брэсце да 2 гадоў “хіміі” з накіраваннем у папраўчую ўстанову.

Папека таксама просіць прыпыніць выкананне прысуду. Другую заяву накіраваў у Брэсцкі абласны дэпартамент выканання пакаранняў з просьбай накіраваць яго ў бліжэйшую куплінскую камендатуру.

Мікола Папека распавёў у каментары Радыё Рацыя:

— Прыйшла першая вестачка, што яны маюць права, але не абавязаныя прыпыніць выкананне прысуду. Хто б сумняваўся?! Які прысуд, такое ў іх і права. Звяртаўся ў Дэпартамент выканання пакарання ў Брэсце, каб яны мяне размеркавалі адбываць пакаранне ў Куплін Пружанскага раёна, дзе бліжэй. Брэсцкі дэпартамент вельмі хутка адказаў, што яны гэтым не займаюцца. Навошта яны існуюць, цяжка зразумець.

Мікола Папека не спадзяецца на станоўчае рашэнне сваіх просьбаў. Пакуль рыхтуе пчол да зімы і лічыць, што ў папраўчай установе не будзе цярпець дыскрымінацыі, якой падвяргаюцца палітычныя вязні і мае намер бараніць свае правы.

Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: