Паглядзіце, як яскрава беларусы сёння калядуюць (шмат фота і відэа)

Святкуюць не толькі ў Мінску.

Сёння у розных кутках краіны беларусы калядуюць. Некаторыя святкаванні патрапілі ў медыі.

Вось, напрыклад, як весяліліся ў сталічным мікрараёне Масюкоўшчына.


А вось як ладзілі каляднае свята ў раёне Лясны Маладзечна.



А вось яшчэ адзін мінскі двор.

І сталічны мікрараён Брылевічы ўдзельнічае.

Каляды — народнае зімовае свята. Працягваюцца дванаццаць дзён з 24 снежня (6 студзеня) па 6 (19) студзеня — з Каляды да Вадохрышча.

У гадавым коле народных земляробчых абрадаў і свят займала 1-е месца. З усталяваннем хрысціянства прымеркавана да рэлігійных свят Нараджэнне Хрыстова і Хрышчэнне Гасподняе. На Беларусі хрысціянская абраднасць святкавання Каляд шчыльна пераплецена з народнымі святочнымі звычаямі.

Для Каляд характэрны тры абрадавыя вячэры (куцці): посная (вялікая) спраўляецца перад 1-м святочным днём, багатая (тоўстая, шчодрая) з мяснымі стравамі — у Шчодры вечар (вечар перад Новым годам), посная (галодная, вадзяная) — перад Вадохрышчам. Наладжвалі калядаванне, варажба, шматлікія забавы, гульні; спявалі калядныя песні.

Фота і відэа — tut.by, «Белсат», «Баста».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: