Паглядзіце на эскізы муралаў, якія хочуць намаляваць на сцяне Чарнобыльскай АЭС

13 мая "Чарнобыльская АЭС" апублікавала 24 эскіза муралаў і прапанавала карыстальнікам сацсетак выбраць лепшы з іх, які затым з'явіцца на сцяне машыннай залі. Пра гэта прэс-служба прадпрыемства паведаміла ў фэйсбуку.
Фота: прэс-служба «Чарнобыльскай АЭС»

Фота: прэс-служба «Чарнобыльскай АЭС»

Як піша TJournal, пераможцу абярэ экспертнае журы, а адзнакі «Падабаецца» або станоўчыя каментары дадуць дадатковыя балы ўдзельнікам.

Больш за ўсё станоўчых адзнак — 2,4 тысячы набрала праца Мікалая Трыпальскага. На яго эскізе намаляваны комік Джордж Карлін, якому належыць фраза «З планетай усё ў парадку. Гэта людзям крышка!».

На другім месцы — праца Валерыя Каршунова «Погляд у будучыню», яна набрала 1,3 тысячы адзнак «Падабаецца».

А так выглядаюць іншыя працы.



Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!