Паглядзіце: у Беларусі з’явілася першая галерэя коцікаў у скрынках

Уладальнікі пухнатых улюбёнцаў дзеляцца унікальнымі фотаздымкамі сваіх гарэзаў, якія сабраны на пляцоўцы domikkota.by. Сайт з галерэяй з’явіўся ўсяго тыдзень таму, але ўжо сабраў больш за 200 пацешных кадраў і папаўняецца кожны дзень 20-30 новымі здымкамі. Падзяліцца вясёлымі момантамі свайго коціка ў кардонцы і прыняць удзел у розыгрышы можа кожны, для гэтага трэба толькі апублікаваць у Instagram коціка ў скрынцы з хэштэгам #домикфеликса.

«Можна бясконца глядзець на тры рэчы: агонь, ваду і коцікаў у кардонках» — падумалі арганізатары праекта перад тым як запусціць галерэю. А таксама ўспомнілі пра тое, што хатнія гадаванцы радуюць нас, пакуль мы большую частку часу праводзім дома. Чаму б не парадаваць і іх? За публікацыю фатаграфій з коцікамі абяцаюць яшчэ і крутыя падарункі.

Самыя мілыя коцікі атрымаюць адну з 30 крутых каціных хатак і патрапяць у асобны кота-кардоначны стыкерпак у Telegram. Хаткі мары прайшлі ўсе неабходныя іспыты і атрымалі вышэйшыя адзнакі ад прафесіянальнай каманды тэсціроўшчыкаў: Маўра, Сары, Сушы, Малога і Маркізы.

Апублікаваць пацешнае фота і атрымаць прыз можна да 2 жніўня. А калі вашага гадаванца так і не выберуць пераможцам, не сумуйце. Напішыце ліст на пошту domikkota@gmail.com з адзнакай «Хачу хатку!», каб атрымаць разгортку-інструкцыю. Бо нават самы неспрактыкаваны коцік ведае: лепшы падарунак нельга набыць, але можна зрабіць клапатлівымі рукамі гаспадароў.

Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: