«Пагоню» на жывых дрэвах нават не зафарбавалі — спалілі!

У Горках на дрэвах былі намаляваныя чырвоныя палосы і «Пагоня». Але «пільныя» аматары чырвона-зялёнага знайшлі арыгінальны спосаб знішчыць выявы.



У Горках у раёне Лядовай арэны на дрэвах людзі намалявалі чырвоныя палосы і (мяркуючы па абрысах) выяву гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі — герб «Пагоня», паведамляе сайт horki.info.

 Выявы «Пагоні» варвары не проста зафарбавалі, а спалілі. Застаецца пытанне, наколькі небяспечна гэта для дрэў (асабліва калі параўнаць з простай фарбай).


Зрэшты, на дрэвах у Курапатах бел-чырвона-белыя сцягі 18 верасня дадумаліся высякаць разам з карою.



Фота: Аляксандр Храмко

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: