Пайшоў з жыцця мовазнаўца і журналіст Юрась Бушлякоў.

Смерць Юрася Бушлякова болем адгукнулася ў сэрцах тых, хто яго ведаў. Пасля працяглай хваробы мовазнаўца і журналіст пайшоў з жыцця. Сёлета 29 траўня яму споўнілася толькі 40 гадоў.



Нейкі час Юрась выкладаў культуру мовы ў Беларускім гуманітарным ліцеі, дзе пакінуў пасля сябе цёплыя ўспаміны як у калегаў, так і ў навучэнцаў, кажа намеснік дырэктара ліцэя http://www.racyja.com/index.php?id=105&zoom=14609#.Ua7w-Oc0xqw

— Нечаканая сумная навіна, бо я заўсёды ў Юрасю бачыў будучыню практычнага нашага мовазнаўства. Чакаў ад яго публікацый, слоўнікаў. Ён быў вельмі ўдумлівым чалавекам, які ўмеў слухаць, браць пад увагу нечую думку, разам з тым добра адукаваным, з лінгвістычнымі здольнасцямі. Вельмі вялікая страта.

Юрась Бушлякоў быў адным з удзельнікаў працоўнай групы, якая ўкладала нормы класічнага правапісу беларускай мовы.

Юрась Бушлякоў акрамя выкладчыцкай дзейнасці займаўся і журналістыкай — працаваў у незалежных СМІ, на Радыё Рацыя, апошнія дзесяць год — на Радыё Свабода.

Старшыня Управы Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа сказаў

— Юрась Бушлякоў быў чалавекам вельмі сціплым, ветлівым, сардэчным. Ён заўсёды добра рыхтаваўся да сваіх перадачаў, да эфіру, ён быў проста добрым чалавекам, выдатным спецыялістам па мове. Самае важнае, што ён быў чалавекам, які хацеў, каб нашая мова была прэстыжнай, была даступнай і знаёмай кожнаму беларусу.  

Выказваем спачуванні родным і блізкім Юрася Бушлякова.

Развітанне з мовазнаўцам і журналістам адбудзецца ў чацвер, 6 чэрвеня, з 13-й да 14-й гадзіны па адрасе Мінск, вул. Альшэўскага, 12.

Паводле Беларускага  Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: