Пайшоў з жыцця сын Іосіфа Сярэдзіча

Яму было 44 гады.
Калектыў рэдакцыі газеты «Народная Воля» выказвае глыбокія спачуванні галоўнаму рэдактару Іосіфу Паўлавічу Сярэдзічу з нагоды напаткаўшага яго вялікага гора – смерці сына Руслана.

«Мы добра ведалі Руслана. Вакол яго заўсёды віравала жыццё, сваёй жыццярадаснасцю, аптымізмам, пачуццём гумару ён мог развесці самыя змрочныя хмары. Руслан быў цудоўным сем’янінам, выгадаваў дваіх годных дзяцей. Яму было 44 гады…», — пішуць журналісты выдання.

Развітанне з Русланам адбудзецца ў пятніцу з 10 да 12 гадзін у царкве ў Тарасаве, пахваюць там жа на могілках.

Рэдакцыя «Новага Часу» таксама выказвае шчырыя спачуванні Іосіфу Сярэдзічу і яго сям'і. Моцы вам у гэты цяжкі час.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: