
20 сутак атрымаў адзін мужчына, у астатніх сямі — 15 сутак. Таксама 15 сутак далі двум жанчынам. Штрафы атрымалі дзевяць жанчын — ад 25 да 30 базавых велічынь.
Усіх судзілі ў будынку Маладзечанскага РАУС.
14 лютага супрацоўнікі міліцыі затрымалі пад
Маладзечна 19 лыжнікаў. Тыя выехалі за межы гораду, дзе былі аточаныя сілавікаміі. Іх завезлі ў Маладзечанскі РАУС, абвінаваціўшы ва
ўдзеле ў несанкцыяваным масавым мерапрыемстве.
Цытата МУС стасоўна здарэнню:
«Пад выглядам катання на лыжах сабралася група каля 20 чалавек і ўчыніла несанкцыянаваны мітынг з выкарыстаннем БЧБ-сімволікі». Актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства, 11 жанчын і 8 мужчынаў, затрыманыя і дастаўленыя для разбору ў райаддзел».