Пакаранне за незалежнасць: больш за $54 000 і 285 сутак. Суды працягваюцца

Сталі вядомыя новыя даты судоў за акцыі ў падтрымку незалежнасці, якія праходзілі ў Мінску на працягу снежня 2019 года. Таксама працягваюць судзіць віцебскіх актывістаў, якія выйшлі на акцыю 29 снежня ў сваім родным горадзе. 


Праваабаронцы зноў склалі спіс судовых пасяджэнняў па сумнавядомым артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве), якія адбыліся 24 сутдзеня ці мусяць адбыцца бліжэйшым часам.

24 студзеня
Мінск, суд Маскоўскага раёна
10.30 — Алана Гебрэмарыям, ч. 3 арт. 23.34 КаАП. (суд за акцыю 20 снежня ў Мінску). Суддзя — Таццяна Мотыль. Вынік - 30 базавых велічынь (810 рублёў).

11.30 — Віктар Кавалькоў (айцец Вікенцій), ч. 3 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыі 20 і 21 снежня ў Мінску). Вынік — 40 базавых велічынь (1080 рублёў).

Мінск, суд Партызанскага раёна
09.30 — Вячаслаў Сіўчык, арт. 23.34 КаАП. (перанос суда на 31 студзеня)

Наваполацк, гарадскі суд
10.00 — Парчынскі Яўген, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Полацку 4 студзеня). Суддзя — Зінаіда Балаболава. Вынік — 10 базавых велічынь (270 рублёў).

10.30 — Касач Юрый, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Полацку 4 студзеня). Суддзя — Зінаіда Балаболава. Вынік — 10 базавых велічынь (270 рублёў).

12.00 — Валяеў Ігар, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Полацку 4 студзеня). Суддзя — Зінаіда Балаболава. Вынік — 10 базавых велічынь (270 рублёў).

14.30 — Зуеў Андрэй, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Полацку 4 студзеня).

Полацк, суд Полацкага раёна і горада
10.00 — Аглушэвіч Святлана, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Полацку 4 студзеня). Пасяджэнне не адбылося, бо Аглушэвіч не прыйшла. Справа адкладзена на невызначаны тэрмін.

11.00 – Парчынскі Вячаслаў, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Полацку 4 студзеня). Пасяджэнне не адбылося, бо Парчынскі не прыйшоў. Справа адкладзена на невызначаны тэрмін.

Віцебск, суд Чыгуначнага раёна
10.00 — Якушкоў Аляксандр, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Віцебску 29 снежня)

Віцебск, суд Віцебскага раёна
15.00 — Алена Янушкоўская, ч. 1 арт. 23.34 КаАП

27 студзеня
Мінск, суд Цэнтральнага раёна
9.15 — Лявон Баршчэўскі, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (працяг суда па дапрацаванай справе)

Мінск, суд Ленінскага раёна
10.00 — Дзмітрый Казлоў (блогер "Шэры кот"), ч. 3 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Мінску 8 снежня)

10.00 — Мікалай Статкевіч, ч. 3 арт. 23.34 КаАП (суд за ўдзел у акцыі 20 снежня). Суддзя — Аляксей Кісляк.

12.00 — Андрэй Кудзік, ч. 3 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Мінску 8 снежня)

Мінск, суд Партызанскага раёна
11.00 — Вячаслаў Сіўчык, арт. 23.34 КаАП (працяг суда за акцыю ў Мінску 8 снежня). Суддзя — Анатоль Барысёнак.

Мінск, суд Першамайскага раёна

Гомель, суд Чыгуначнага раёна
16.30 — Барыс Анікееў, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за ўдзел у акцыі 20 снежня).

28 студзеня
Мінск, суд Мінскага раёна
09.15 — Ілля Дабратвор, ч. 3 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Мінску 20 снежня)

Мінск, суд Партызанскага раёна
09.30 — Вячаслаў Сіўчык, ч. 3 арт. 23.34 КаАП (працяг суда за акцыю ў Мінску 20 снежня). Суддзя — Анатоль Барысёнак.

Шклоў, суд Шклоўскага раёна
10.00 — Рыгор Кастусёў, ч.1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Мінску 20 снежня)

Віцебск, суд Чыгуначнага раёна
10.00 — Наталля Спірыдонава, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за ўдзел у акцыі ў Віцебску 29 снежня)

Столін, суд Столінскага раёна
10.00 — Сяргей Неўдах, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Мінску 20 снежня)

29 студзеня
Мінск, суд Партызанскага раёна
09.30 — Вячаслаў Сіўчык, арт. 23.34 КаАП (працяг суда). Суддзя — Наталля Дзядкова.

30 студзеня
Мінск, суд Партызанскага раёна
10.30 — Вячаслаў Сіўчык, арт. 23.34 КаАП (працяг суда). Суддзя — Іван Неўмяржыцкі.

Віцебск, суд Чыгуначнага раёна
10.00 —Таццяна Севярынец, арт. 23.34 КаАП (суд за ўдзел у акцыі 29 снежня)

Таксама позвы у суд за ўдзел у акцыях за незалежнасць чакаюць:
Палітык Мікалай Статкевіч. На яго складзены пратакол за ўдзел за заклікі да акцыі 20 снежня.
Сябра БСДП Алесь Абрамовіч — за 20 снежня.
Актывістка з Віцебску Алена Янушкоўская. На яе складзены яшчэ пратаколы за ўдзел у акцыях 20 і 21 снежня ў Мінску.

Па падліках праваабаронцаў “Вясны”, за снежань і студзень у краіне адбылося больш за 150 судовых пасяджэнняў, дзе судзілі актывістаў за ўдзел у акцыях 7,8,20 і 21 снежня. На 23 студзеня агульная сума штрафаў, атрыманых удзельнікамі акцый, склала 114777,5 рублёў (больш за 54000$). 11 чалавек асуджаны агулам на 285 сутак арышту. 

spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: