
У прыватнасці, «Зялёны партал» звяртае ўвагу, што з 22 студзеня 2017 года ўступіць у сілу артыкул 54-1, які даслоўна абвяшчае:
«Правядзенне спартыўных, спартыўна-масавых, культурна-відовішчных, iншых масавых мерапрыемстваў, здзяйсненне турыстычных падарожжаў, у тым ліку з выкарыстаннем механічных і іншых транспартных сродкаў, самаходных машын, у спецыяльна не прызначаных для гэтых мэтаў месцах, размешчаных у натуральных экалагічных сістэмах (лясных, лугавых, балотных, водных і інш.), не дапускаецца, калі ў выніку іх правядзення будзе аказана шкоднае ўздзеянне на прыродныя комплексы і аб'екты альбо існуе пагроза такога ўздзеяння».