Пакуль навуковец Анатоль Літвіновіч сядзеў на «сутках», яму пабілі шыбу ў кватэры

У нядзелю, 6 чэрвеня, 69-гадовы навуковец-этнограф Анатоль Літвіновіч выйшаў з Акрэсціна пасля 10 дзён адміністрацыйнага арышту. Напярэдадні ў яго кватэры невядомыя пабілі шыбу. Сям'я навукоўца, якая выхоўвае шасцярых дзяцей, мае патрэбу ў дапамозе.
Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Міліцыянты прыйшлі да Анатоля Літвіновіча 27 траўня. Яго, разам з дзвюма малымі дзецьмі, забралі ў Фрунзенскае РУУС за бчб-сэрцайкі, якія віселі на акне са жніўня.

У выніку 69-гадовага мужчыну пакаралі 10 суткамі адміністрацыйнага арышту. Тэрмін зняволення скончыўся а 10 раніцы ў нядзелю, 6 чэрвеня.

Перадачу яму ў чацвер не перадалі, а аддалі толькі на вахце, калі выходзіў. Яна была няпоўная: забралі цыгарэты (муж не паліць, але я перадавала) і цёплую байку з капюшонам, — распавяла «Новаму Часу» жонка навукоўца Вольга Літвіновіч.

Паводле яе слоў, падчас арышту мужу давялося спаць на падлозе: не было ні матраса, ні падушкі, ні коўдры. У камеры людзей было больш, чым месцаў. Увесь час гарэла святло, апроч таго вязні не маглі нармальна спаць, бо іх падымалі тройчы за ноч: у 2, 4 і 6 гадзін, ладзілі ператрусы. На прагулкі зняволеных не вадзілі, а ў якасці пакарання пагражалі зачыніць фортку.


Анатолю Літвіновічу ў лістападзе споўніцца 70 гадоў, ён збіраўся ладзіць юбілейную выставу ў Нацыянальнай бібліятэцы, але цяпер не ведае, ці дазволяць яму яе правесці. Таксама навуковец не ведае, што чакае яго на працы, 14 чэрвеня ён вяртаецца з адпачынку.

Але гэта не ўсе непрыемнасці, якія абрынуліся на сям'ю навукоўца. Увечары 5 чэрвеня дзеці заўважылі, што нехта пабіў шыбу ў іх кватэры. Сям'я ад гэтага прыйшла ў роспач: у Літвіновічаў шасцёра непаўналетніх дзяцей, і падчас затрымання Анатоля Фёдаравіча міліцыянты пагражалі камісіяй па справах непаўналетніх за беспарадак у кватэры. Таму звяртацца ў міліцыю, лічаць Літвіновічы, марная справа — наўрад ці вінаватых знойдуць. 

Пакуль да жніўня не будзем мяняць шыбу — раптам яшчэ паб'юць? — перажывае Вольга Літвіновіч.

Сям'я Літвіновічаў мае патрэбу ў дапамозе. Вы можаце падтрымаць яе матэрыяльна, ахвяраваўшы сродкі на картку «Беларусбанка»:

6711 7600 1734 3548, тэрмін дзеяння — да 02/22.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: