Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Пакупнікі мінскай Zara абвалілі сайт газеты «Зара над Друццю»

За пару дзён колькасць наведнікаў інтэрнэт-рэсурса бялыніцкай раёнкі павялічылася ў 10 разоў.


9–10 жніўня сервіс “Яндэкс.Метрыка” адзначыў рэзкі рост наведвальнасці на сайце раённай газеты “Зара над Друццю”. За пару дзён колькасць наведнікаў інтэрнэт-рэсурса бялыніцкай раёнкі павялічылася ў 10 разоў: са 124 чалавек 8 жніўня да 1301 наведніка 10 жніўня!

80,3% заходаў — прамыя. То бок, людзі траплялі на сайт газеты, свядома набіраючы ў адрасным радку zara.by:

"Зара над Друццю" сустрэла шматлікіх наведнікаў бягучым радком пра працяг падпіскі і інфармацыяй пра рэстаўрацыю фота, сканаванне і ксеракопію:



У рэдакцыі раёнкі дагэтуль не могуць паверыць у тое, што адбылося:

“Шмат было наведнікаў, праглядаў. Не падобна да таго, што ёсць на самой справе! І сёння да абеду гэта захоўвалася”, — распавядае Еўрарадыё рэдактар інтэрнэт-рэсурса “Зары над Друццю” Аляксей Рагулёў.

Пра адкрыццё ў Мінску першай беларускай крамы Zara, пакупнікі якой, хутчэй за ўсё, і абвалілі сайт раёнкі, у Бялынічах нічога не ведаюць. А даведаўшыся, радуюцца, што ім пашанцавала. І праўда, цяпер стабільная наведвальнасць забяспечаная, пакуль мінская Zara не закрыецца!

euroradio.fm


Каментаваць