Палата прадстаўнікоў сёлета не прыме закон аб хатнім гвалце

Палата прадстаўнікоў у 2020 годзе не будзе прымаць закон аб хатнім гвалце. Пра гэта напісана ў адказе на калектыўны зварот прадстаўнікоў «пралайферскіх арганізацый». Копію адказу Свабодзе перадаў адзін з удзельнікаў закрытай групы пралайфераў на ўмовах ананімнасці, піша svaboda.org.
Фота Вольгі Савіч. Спектакль пра хатні гвалт "Родныя людзі"

Фота Вольгі Савіч. Спектакль пра хатні гвалт "Родныя людзі"


Прадстаўнікі пралайферскіх арганізацый накіравалі ў Палату прадстаўнікоў калектыўны зварот пра «катэгарычнае непрыманне законапраекту аб супрацьдзеянні хатняму гвалту». Зварот разглядалі пастаянныя камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы, па адукацыі, культуры і навуцы, па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ. Адказ даў старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Алег Белаконеў.

Ён падзякаваў заяўнікам за «неабыякавае стаўленне да лёсу падрастаючага пакалення». І паведаміў:

  • планы на 2020 год, зацверджаныя ўказам прэзідэнта ад 26 снежня 2019, не прадугледжваюць распрацоўкі законапраекту аб супрацьдзеянні хатняму гвалту;
  • ініцыяванне законапраекту, які «рэгулюе такія праваадносіны, у цяперашні час лічым немэтазгодным».

Таксама пралайферы прасілі прыняць нарматыўны акт аб абароне сямейных каштоўнасцяў.

Старшыня камісіі адказаў:

  • У 2018/2019 навучальным годзе ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі было забяспечана вывучэнне ў 9–11 класах факультатыўных заняткаў «Асновы сямейнага жыцця» і «Падрыхтоўка вучняў да сямейнага жыцця», «мэтай якіх з'яўляецца фармаванне каштоўнасных адносін да інстытуту шлюбу і сям’і»;
  • Міністэрства адукацыі рэкамендавала да выкарыстання вучэбную праграму факультатыўных заняткаў для 5–11 класаў «Асновы праваслаўнай культуры», «мэтавымі ўстаноўкамі якой з'яўляецца фармаванне ўяўленняў аб прызначэнні сям’і і нараджэнні дзяцей, аб цнатлівасці як духоўнай і цялеснай чысціні чалавека»;
  • У Беларусі дзейнічае Грамадска-кансультатыўная рада па абароне дзяцей ад інфармацыі, якая наносіць шкоду іх здароўю і развіццю.

Па тэме:

«Маршыруй, дзетка!»: што гэта такое і куды ідзе?

Хто заяўнікі?

Гэта група грамадзян, якія называюць сябе прадстаўнікамі пралайферскіх арганізацый. Яны пішуць калектыўныя звароты ў дзяржаўныя органы з просьбамі забараніць у Беларусі «прапаганду ЛГБТ-ідэалогіі», выступаюць супраць закону аб хатнім гвалце, прасілі Міністэрства аховы здароўя забараніць аперацыі па змене полу.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: