Палата прадстаўнікоў не будзе звяртацца ў Канстытуцыйны суд адносна дыскрымінацыі беларускамоўных

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч  настойвае, што адсутнасць заканатворчасці па-беларуску прыводзіць да дыскрымінацыі беларускамоўных грамадзян.



Генадзь Пальчык, старшыня Сталай камісіі Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па адукацыі, культуры і навуцы


Напрыканцы лістапада Валянцін Стэфановіч звярнуўся ў Канстытуцыйны суд з просьбай вызначыць адпаведнасць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь арт. 7 Закона "Аб мовах" і арт. 54 Закона "Аб нарматыўна-прававых актах". Зварот таксама быў накіраваны  ў Палату прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі, Вярхоўны суд, Вышэйшы гаспадарчы суд, Савет Міністраў і прэзідэнту, якія, паводле арт.116 Канстытуцыі, маюць права накіроўваць прапановы ў Канстытуцыйны суд аб адпаведнасці законаў нормам Канстытуцыі.

Праваабаронца адзначаў, што Закон Рэспублікі Беларусь “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” (арт.7) і Закон Рэспублікі Беларусь "Аб нарматыўна-прававых актах Рэспублікі Беларусь" (арт. 54) не ўтрымлівае гарантый роўнасці дзвюх дзяржаўных моваў і, па меркаванні Стэфановіча, супярэчыць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (арт. 17).

І вось прыйшоў адказ з Палаты прадстаўнікоў за подпісам старшыні Сталай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Генадзя Пальчыка. "Уважліва вывучыўшы ўзнятае Вамі пытанне, паведамляем, што камісія не знайшла паставаў для звароту ў Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь", — гаворыцца ў паведамленні.


spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: