Палітолага Валерыю Касцюгову вінавацяць па тых жа артыкулах, што Калеснікаву, Зяньковіча і Фядуту

«Заклікі да захопу ўлады і змова» — «Нашай Ніве» стала вядома, у чым вінавацяць палітолага Валерыю Касцюгову, затрыманую 30 чэрвеня. Ёй пагражае да 12 гадоў
30 чэрвеня сілавікі прыйшлі па экспертку Валерыю Касцюгову. Быў ператрус, пасля Касцюгову змясцілі на Акрэсціна, затым — «Валадарка». І ўвесь гэты час не было інфармацыі, па якой справе праходзіць экспертка. Нарэшце стала вядома: Касцюгову вінавацяць у закліках і змове па захопе ўлады.

Тое ж абвінавачанне і ў эксперткі Таццяны Кузінай, якую затрымалі ў мінскім аэрапорце 29 чэрвеня. Па гэтых жа артыкулах праходзяць Марыя Калеснікава, «змоўшчыкі» Фядута і Зяньковіч. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: