Палітолага Карбалевіча ў аэрапорце Франкфурта затрымала нямецкая паліцыя

Ён накіроўваўся ў Страсбург на Сусветны форум за дэмакратыю. Але паліцыя не пусціла яго на тэрыторыю Германіі з-за славацкай візы.



Вядомага беларускага палітолага Валерыя Карбалевіча 2 лістапада затрымала нямецкая паліцыя ў аэрапорце Франкфурта-на-Майне. Ён меў афіцыйнае запрашэнне і накіроўваўся ў Страсбург на Сусветны форум за дэмакратыю ў складзе беларускай групы, запрошанай для азнаямлення з працай Рады Еўропы. Усе ўдзельнікі форуму змаглі прайсці памежны кантроль, а Карбалевіч — не:
 
 
«У мяне віза выдадзеная консульствам Славакіі. І гэта быў першы ўезд на тэрыторыю Шэнгена. Нямецкая паліцыя вырашыла, што я не маю права ўезду на тэрыторыю Германіі. Раней я быў перакананы, што магу прыехаць па ёй. Аказваецца, не магу», — сказаў Карбалевіч.
 
 
Па словах палітолага, у транзітную зону яго адпусцяць ужо сёння. Аднак зваротны квіток да Мінска ён мае толькі на 5 лістапада.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2014-11-04 14:10:36
"А Вас, Штыр... цьху, Карбалевіч, я папрашу астацца" - сказаў Мюлер і паказаў светачу беларускай дэмакратыі на месца ў малпоўніку. Шкада, што газета "Навінкі" ужо не
выходзіць - такі сюжэт прападае.

Больш цікавага на «Новым Часе»: