Міхаіл Жамчужны асцерагаецца, што можа не выйсці на волю пасля шасці з паловай гадоў калоніі

Адзін з найстарэйшых беларускіх палітвязняў Міхаіл Жамчужны асцерагаецца ўзбуджэння супраць сябе крымінальнай справы па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).



Міхаіл Жамчужны ў судзе.

Амаль усё лета і восень палітвязень правёў альбо ў штрафным ізалятары, альбо ў памяшканні камернага тыпу.

Як стала вядома праваабаронцам “Вясны”, пасля адбыцця апошняга вялікага спагнання — 6 месяцаў у ПКТ — яму “накінулі” яшчэ чатыры спагнанні: 5 сутак ШЫЗА, 6 сутак ШЫЗА, 10 сутак ШІЗА і 3 месяцы ў ПКТ. На ўсе апошнія спагнанні пададзеныя скаргі ў суд.

Жамчужны спадзяецца, што гэта ягонае апошняе спагнанне, бо да вызвалення засталося меней за тры месяцы: вызваляцца ён мусіць 19 лютага 2021 года.

Аднак паколькі за ўвесь час зняволення палітвязень атрымаў ад адміністрацыі папраўчай установы 81 спагнанне, ён трывожыцца пра магчымы крымінальны пераслед па артыкуле 411 КК РБ.

Міхаіл Жамчужны паведамляе таксама, што трымаецца пакуль нармальна, хаця доўгае ўтрыманне ў ПКТ і ШІЗА прыкметна адбіваецца на стане здароўя.

Адзіная сур’ёзная праблема па  словах палітвязня толькі ў тым, што  90% ягоных лістоў не праходзяць цэнзуру і знішчаюцца, хаця ён імкнецца пісаць нейтральныя лісты.

10 ліпеня 2015 года Віцебскі абласны суд прызнаў яго вінаватым па артыкулах 376 (ч. 1, ч. 2), 375 (ч. 1) і 431 (ч. 1, ч. 2) КК (наўмыснае раскрыццё звестак, якія складаюць службовую тайну; незаконнае набыццё (выраб) сродкаў для сакрэтнага атрымання інфармацыі, што складае службовую тайну; дача хабару). Міхаіла Жамчужнага прысудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму і пазбаўлення права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распараджальных абавязкаў тэрмінам на 2 гады і 8 месяцаў.

Нязгодны з такім прысудам, ён  падаў скаргу ў Вярхоўны суд. 23 кастрычніка 2015 года судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзела касацыйную скаргу, аднак прызначыла Жамчужнаму яшчэ больш строгае пакаранне — шэсць з паловай гадоў пазбаўлення волі.

У снежні 2015 года праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі  заснавальніка установы «Платформа Іннавэйшн» Міхаіла Жамчужнага палітычным зняволеным.

spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: