Палітвязень Валерый Вішчэня: «Трымаемся, выбару ў нас няма!»

Супрацоўніца «Новага Часу» атрымала ліст ад палітвязня Валерыя Вішчэні. 

«Вялікі дзякуй вам за ліст. Хачу выказаць такія ж цёплыя словы падзякі, якія атрымаў і ў свой адрас. Трымаемся, выбару ў нас няма, але ўсё будзе добра! 12 ліпеня мне споўніцца 34. Толькі не вядома, дзе буду я ў дзень нараджэння…» — піша Валерый.

А яшчэ ён даслаў уласны малюнак. Ён распавёў, што намаляваў яго за адзін вечар і папрасіў прабачэння за якасць матэрыялу, бо «маляваў на чым ёсць і чым ёсць».

Мінчанін Валерый Іванавіч Вішчэня быў затрыманы 29 красавіка 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Утрымліваецца ў СІЗА №1 у Мінску.

Валерый выхоўвае траіх дзяцей, малодшае дзіця мае інваліднасць.

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: