Палітвязня Антона Бяленскага асудзілі на паўтара года «хіміі» (шмат фота)

Палітвязня Антона Бяленскага асудзілі да 1,5 года хіміі, але на час абскарджвання прысуду вызвалілі з-пад варты.

У судзе Маскоўскага раёна 5 сакавіка абвясцілі прысуд палітвязню Антону Бяленскаму. Яго абвінавачвалі паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — за актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, падчас мірнай акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 года, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».

Суддзя Святлана Бандарэнка палічыла віну Антона даказанай і пакарала яго 1,5 гадамі абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Учора пракурор Маскоўскага раёна Раман Бізюк прасіў для палітвязня два гады «хіміі».


На вынясенне прысуду прыйшлі бацька Марыі Калеснікавай і сябар Антона — Лявон Халатран.

На час абскарджвання прысуду Антон Бяленскі быў вызвалены з-пад варты.

Фота Яны Трусіла



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: