Палітвязня Яна Салановіча асудзілі восьмы раз. Яму ўжо набегла 114 сутак арышту

24 снежня восьмы раз за апошнія два месяцы судзілі студэнта-чацвёртакурсніка БДУІР і экс-супрацоўніка навукова-тэхнічнага цэнтру КДБ Яна Салановіча. У судзе яго адвакат назваў умовы ўтрымання Яна пад арыштам катаваннямі. Хлопца не водзяць ні ў душ, ні на прагулкі яго не водзяць, таксама за ўвесь гэты час ён ні разу не атрымліваў лістоў


Суддзя суду Партызанскага раёна Мінску Міхаіл Макарэвіч пакараў маладога чалавека яшчэ 15 суткамі арышту за акцыю 25 кастрычніка, паведамляе «Свабода».

З улікам тэрмінаў, паводле папярэдніх пратаколаў, за кратамі ён правядзе 114 дзён. Раней праваабаронцы прызналі Яна палітвязнем і запатрабавалі неадкладна яго вызваліць.

Яна Салановіча затрымалі 1 лістапада падчас маршу на Курапаты. Назаўтра суд даў яму 12 сутак, але на волю ён так і не выйшаў. Як высветліў адвакат, студэнт прызнаўся, што выходзіў на вуліцу са жніўня, і пералічыў 15 эпізодаў.

Жнівеньскія выступы яму «спісалі» за тэрмінам даўнасці, аднак за астатні час склалі восем пратаколаў.

Мама хлопца, Вольга Салановіч, распавяла, што паводле іх падлікаў, усяго ў Яна павінна быць восем пасяджэнняў.

На думку Дзмітрыя Пігуля, адваката Яна Салановіча, супрацоўнік, які вёў адміністрацыйны працэс, павінен быў адразу скласці сем пратаколаў — або адзін — і пераслаць у суд. У выніку максімум, які студэнт мог атрымаць за правапарушэнні, у якіх прызнаўся, — 25 дзён. Плюс 12 сутак, што суд прызначыў яму за шэсце 1 лістапада, калі яго затрымалі. Пра гэта адвакат казаў і падчас судовых пасяджэнняў, аднак на прысудэ гэта не паўплывала, паведамляе

Паводле news.tut.by, gazetaby.info, svabod1.azureedge.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: