Палітвязня Міхаіла Жамчужнага выпусцілі на волю, аднак сустрэць яго пад брамай турмы не далі

Раніцай 19 лютага палітвязень Міхаіл Жамчужны вызваліўся з папраўчай калоніі  ў Горках. Але сябры і журналісты сустрэць яго не здолелі.

Сёння раніцай сябры і журналісты сустракалі палітвязня ля брамы турмы. Аднак пабачыць Міхаіла Жамчужнага яны не здолелі, бо супрацоўнікі калоніі вывезлі яго на грамадзянскай машыне на чыгуначную станцыю ў Горках і адправілі на дызельным цягніку ў Оршу.

Усе, хто стаяў ля брамы турмы, паехалі сутракаць палітвязня ў Оршу.


Міхаіл Жамчужны, заснавальнік праваабарончай «Платформ Інавэйшн», кандыдат тэхнічных навук, вынаходнік, аўтар некалькіх навуковых манаграфій і распрацовак, быў асуджаны да шасці з паловай гадоў пазбаўлення волі.

10 ліпеня 2015 года Віцебскі абласны суд прызнаў яго вінаватым па артыкулах 376 (ч.1, ч.2), 375 (ч.1) і 431 (ч.1, ч.2) КК («Наўмыснае раскрыццё звестак, якія складаюць службовую тайну»; «Незаконнае набыццё (выраб) сродкаў для сакрэтнага атрымання інфармацыі, што складае службовую тайну»; «Дача хабару»). Міхаіла Жамчужнага асудзілі на шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму і пазбаўленне права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распараджальных абавязкаў тэрмінам на 2 гады і 8 месяцаў.

Нязгодны з такім прысудам, Міхаіл падаў скаргу ў Вярхоўны суд. 23 кастрычніка 2015 года судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзела касацыйную скаргу, аднак прызначыла Жамчужнаму яшчэ больш строгае пакаранне: шэсць з паловай гадоў пазбаўлення волі.

Фота Сяргея Пульшы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: