Палітвязня з анкалогіяй пазбавілі групы па інваліднасці і пенсіі

У палітвязня з анкалогіяй Уладзіміра Малахоўскага забралі групу па інваліднасці і пазбавілі пенсіі, паведамляе тэлеграм-канал the_village.

Уладзіміра Малахоўскага асудзілі на 3,5 года калоніі за нібыта гвалт у дачыненні да міліцыянтаў, ён таксама павінен выплаціць 3000 рублёў пацярпелым. Такіх грошай у сям'і няма, а на іх маёмасць накладзены арышт.

Па словах яго жонкі, Уладзіміра Малахоўскага перавялі ў папраўчую калонію №22, вядомую як «Ваўчыныя норы», куды часта садзяць людзей па артыкулах за наркотыкі. Яшчэ ў 2014 годзе Лукашэнка патрабаваў, каб там стваралі такія ўмовы, каб зняволеныя «прасілі смерці».

Незадоўга да пераводу экспертная камісія пазбавіла палітвязня групы інваліднасці і забрала пенсію (250 рублёў).

Ірына, жонка Малахоўскага, лічыць, што гэта было зроблена, каб дадаць сям'і дадатковыя цяжкасці: акрамя цяжкасцяў з пошукам грошай на выплату штрафу, жанчына таксама адна гадуе двух непаўналетніх дзяцей.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: