Палітычны пераслед 14 лютага. Масавыя затрыманні ў Маладзечне і Салігорску.

Праваабаронцы «Вясны» 14 лютага працягвалі фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.


У Маладзечне 14 лютага каля 12 гадзін супрацоўнікі міліцыі затрымалі лыжнікаў. 

Спіс затрыманых:

  • Буневіч Алеся Анатольеўна, 31 год
  • Гейнрых Таццяна
  • Квасава Вольга
  • Кузняцоў Кірыл Аляксандравіч
  • Пілючонак Жанна Юр'еўна
  • Сіняўская Тамара Сцяпанаўна, 57 гадоў
  • Скапец Ганна
  • Смірнова Надзея Уладзіміраўна, 65 год
  • Туровіч Ганна
  • Ярашэвіч Паліна

У 16:39 прэс-служба паведаміла, што ў в. Лешно Маладзечанскага раёна затрымана 19 чалавек: 11 жанчын і 8 мужчын. Яны дастаўлены ў Маладзечанскі РАУС. Паведамляецца, што там праходзіў «несанкцыянаваны мітынг з выкарыстаннем бчб-сімволікі». Па паведамленні ведамства, двое мужчын пры затрыманні аказалі непадпарадкаванне законным патрабаванням праваахоўнікаў, перашкаджалі іх працы, «адзін буяніў, знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення».

«Падчас асабістага дагляду ў лыжнікаў выяўленыя адпаведныя сцягі і расцяжкі, балончык з фарбай чырвонага колеру, дымавая шашка, бел-чырвона-белыя парасоны, іншая пратэстная атрыбутыка», — напісала прэс-служба.

Цяпер у дачыненні да затрыманых вядзецца адміністрацыйны працэс.

Таксама затрыманні адбыліся ў Салігорску. Супрацоўнікі АМАПу затрымалі грамадзян, якія выйшлі на штонядзельны шпацыр парк Чатырох стыхій. Затрыманыя фактычна не паспелі сабрацца ў групу, у іх не было сімволікі і яны не выкрыквалі лозунгаў. Праваабаронцам "Вясны" вядома пра затрыманне:

  1. Арцямкова Канстанціна Мікалаевіча,
  2. Дзьмухайла Сяргея,
  3. Швабоўскага Кірыла Дзмітрыевіча.

Па паведамленні телеграм-канала «Страйкам ААТ “Беларуськалій”», папярэдне затрыманыя 19 чалавек. Сярод іх частка — прадстаўнікі стачкі ААТ «Беларуськалія».



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: