Палітзняволенага Лявона Халатрана пакаралі двума гадамі «хіміі» (фота)

Лявон Халатран, валанцёр штабу Бабарыкі, асуджаны на 2 гады «хіміі». Яго вызвалілі ў залі суда на перыяд абскарджвання прысуду пад падпіску аб нявыездзе

Лявон Халатран

Лявона Халатрана прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Юлія Блізнюк, пазіцыю дзяржаўнага абвінавачвання падтрымліваў старэйшы памочнік пракурора Павел Папкоў. Абвінавачванне сцвярджала, што актывіст перакрываў дарогі ды заклікаў да гэтага іншых, перашкаджаў транспарту, выкрыкваў лозунгі і пляскаў у далоні. Пракурор прасіў 2 гады «хіміі». Лявон віны не прызнаў.

Жонка Лявона Халатрана

Лявона Халатрана затрымалі 11 жніўня 2020 года. Яго моцна збілі. Спачатку яго абвінавацілі па ч.2 арт. 293 КК («Масавыя беспарадкі»), але ў снежні абвінавачанне перакваліфікавалі на ч.1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

Бацька Лявона Халатрана

На суд прыйшоў і бацька Марыі Калеснікавай

Паводле абвінавачвання, Лявон Халатран прыняў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях у ноч з 9 на 10 жніўня, якія пацягнулі грубае парушэнне грамадскага парадку. Нібыта ён публічна заклікаў людзей да такіх дзеянняў праз інтэрнэт, перакрываў дарогі па вуліцах Багдановіча — Машэрава і Куйбышава — Машэрава ў Мінску, перакрываў рух транспарту, выкрыкваў лозунгі, гучна пляскаў у далоні. Сцвярджалася, што такія дзеянні нанеслі шкоду «Мінсктрансу» на суму ў 115 тысяч рублёў.


Паводле tut.by, spring96.org

Фота Яны Трусіла



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: