Палітзняволеную Марфу Рабкову пакінулі за кратамі да канца года

Палітзняволеную Марфу Рабкову пакінулі за кратамі да канца года. Ёй зноў працягнулі на тры месяцы тэрмін утрымання пад вартай, паведамляе тг-канал «Вясны».
Марфа Рабкова / ПЦ «Вясна»

Марфа Рабкова / ПЦ «Вясна»


Палітзняволеную Марфу Рабкову пакінулі за кратамі да канца года. Ёй зноў працягнулі на тры месяцы тэрмін утрымання пад вартай. Праваабаронца знаходзіцца ў СІЗА №1 у Мінску.

Каардынатарка валанцёрскай службы пазбаўленага ў Беларусі рэгістрацыі ПЦ «Вясна» Марфа Рабкова была затрыманая 17 верасня 2020 года. Яна абвінавачваецца адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: «Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб да ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці», «Распальванне сацыяльнай варожасці да ўлады» і «Удзел у злачыннай арганізацыі». Рабковай пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Марфа Рабкова прызнаная палітзняволенай. Яе неадкладнага вызвалення патрабуюць міжнародныя праваабарончыя арганізацыі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: