Палітзняволеную Вольгу Класкоўскую пазбавілі перадач ад бацькоў за адмову шыць форму сілавікам

Пра гэта Вольга Класкоўская распавяла ў лісце да маці, піша Наша Ніва.



«Дарагая мамачка, сёння мяне пазбавілі прадуктовай пасылкі за адмову шыць форму для сілавікоў. Так што тое, што ты мне дасылала, хутка вернецца табе назад. Такія вось метады. Няма словаў.

Калі я на доўгі час знікну (не будзе ні лістоў, ні званкоў) значыць я ў ШІЗА», — напісала Класкоўская.

Раней Вольга пісала, што разам з Наташай Хершэ адмовілася шыць вопратку для сілавікоў. «Пакуль што ў мяне статус вучня на швейнай фабрыцы, шыю нейкія дробныя рэчы, якія не звязаны з асноўнай вытворчасцю (вайсковай формай), але што будзе далей, не ведаю».

 «Я ні пра што не шкадую, і я ніколі не прагнуся пад гэтай сістэмай, прайду праз усе выпрабаванні і ніколі не адмоўлюся ад сваіх перакананняў, як бы цяжка ні давялося. Усё міне, а праўда застанецца».

Нагадаем, 22 снежня мінулага года ў Ленінскім судзе Мінска Вользе Класкоўскай прысудзілі два гады калоніі за перакрыванне дарогі ў Серабранцы 13 кастрычніка.

Напісаць ці зрабіць ёй перавод можна на адрас: В
К №4; вул. Антошкіна, 3; 246035, Гомель. Класкоўская Вольга Аляксандраўна (30.01.1982)



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: