Палітзняволены Вітольд Ашурак пастаўлены ў турме на профулік як асабліва небяспечны

У выніку перад прагулкай ад камеры да дворыку на яго апранаюць кайданкі.
Сябра сойму Партыі БНФ з Ліды, палітзняволены Вітольд Ашурак пастаўлены ў турме на профулік як асабліва небяспечны.

У выніку перад прагулкай ад камеры да дворыку на яго апранаюць кайданкі.

«Успрымаю гэтую акалічнасць як прызнанне таго факту, што я зрабіў усё правільна», - напісаў ён у лісце да сябра Рады Руху «За Свабоду» Вольгі Быкоўскай.


Партыя БНФ лічыць пераслед Вітольда палітычна матываваным і патрабуе яго неадкладнага вызвалення. Беларускія праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: