Паcля санкцый: уладальнік «Synesis» Шатроў перапісаў частку акцый, акцыі групы Гуцэрыева падаюць на біржы

Яшчэ ў адной кампаніі Аляксандар Шатроў канчаткова выйшаў са спісу ўласнікаў.
Аляксандр Шатроў

Аляксандр Шатроў

Адразу пасля паступлення першай інфармацыі пра тое, што заснавальнік IT-кампаніі «Synesis» Аляксандар Шатроў трапіць у чацвёрты пакет санкцый Еўрасаюза, змянілася яе структура ўласнасці. Як высветліла «Еўрарадыё», большую частку сваіх акцый Шатроў перапісаў на аднаго з падначаленых, 81% «Synesis» цяпер належыць яе дырэктару Юрыю Сербянкову.

Яшчэ ў адной кампаніі — «Сінезіс Стратус» — Шатроў цалкам выйшаў са спісу ўласнікаў. Цяпер фірма на 100% належыць галаўной арганізацыі.

Упершыню «Synesis» трапіў пад санкцыі ЕС яшчэ напрыканцы 2020 года. Кампанія спрабуе аспрэчыць у судзе тое рашэнне, але выніку пакуль няма.

«Synesis» вінавацяць у тым, што з дапамогай яе галоўнага прадукта — сістэмы «Kipod» — сілавікі вылічвалі ўдзельнікаў акцый пратэсту. У прыватнасці, ёсць звесткі, што з дапамогай менавіта гэтай сістэмы затрымалі анархіста Міколу Дзядка, які хаваўся ад пераследу ў здымным жытле ў Асіповіцкім раёне.

Таксама 22 чэрвеня стала вядома, што акцыі групы САФМАР, якія належаць яшчэ аднаму фігуранту «санкцыйных спісаў» — расійскаму бізнесмену Міхаілу Гуцэрыеву — сталі імкліва падаць на біржы.

Паводле «Свабоды».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: