Паляванне на патрыётаў, дзяржава супраць прадпрымальнікаў — самае цікавае ў 2016 годзе

Напрыканцы года мы зрабілі падборку найбольш чытаных артыкулаў. Спрадвечныя тэмы, таямніцы гісторыі і громкія скандалы сыходзячага году — у нашым ТОП-10!


1. НКВД забіваў у Курапатах, нават калі нацысты ўвайшлі ў Мінск


Ля самых Курапатаў з 1939 года стала жыве сведка шматлікіх падзеяў у лясным ўрочышчы 81-гадовая спадарыня Лідзія. Штосьці пра трагедыю ў глухім хваёвым бары яна даведалася ад сваёй маці, нешта — ад аднавяскоўцаў, шмат чаго спадарыня Лідзія ведае сама.

«...А 14-гадовы Аляксей Забаронька ў гэты час пералез праз плот, каб пацікавіцца, што за ім, аднак калі пачуў гук машынаў, спрытна і хуценька ўскараскаўся на вялікую калючую і халодную яліну і з яе з жахам назіраў, як мужчын, жанчын і дзяцей павялі да вялікага рову на расстрэл. Ад убачанага хлопец на дрэве страціў прытомнасць, аднак усё ж такі чуў стрэлы, лямант асуджаных і словы аднаго мужчыны: «Хоць скажыце праўду, за што нас забіваюць?». Людзі галасілі, але ім нічога не адказвалі, працягвалі страляць, а пасля расстрэлу нават не закідалі гэты роў, з якога яшчэ даносіліся стогны канаючых. Тым часам энкавэдысты з’ехалі ў Дроздава і ўвесь вечар пілі там самагонку і гулялі».

2. Эміграцыя ўнутры краіны


Ёсць цэлыя сем’і, якія жывуць на здымных кватэрах, працуюць без афармлення, нярэдка — для заходніх або расійскіх заказчыкаў (часцей за ўсё гэта сустракаецца сярод праграмістаў і дызайнераў). Яны нават не зарэгістраваныя ў сваёй паліклініцы (карыстаюцца платнымі клінікамі), адпраўляюць дзяцей вучыцца за мяжу, афармляюць машыны на бацькоў, часам нават не маюць банкаўскіх картак. Яны не галасуюць і не звяртаюцца ў міліцыю, стаўшы ахвярай хуліганства, не плацяць падаходны падатак і не робяць адлічэнні ў ФСАН. Яны імкнуцца ніякай часткай свайго жыцця не датыкацца дзяржавы і яе структур. Але яны не злачынцы, яны жывуць, як большасць беларусаў. Проста яны маральна эмігравалі з краіны, фізічна застаючыся ў ёй.


3. Дзяржава ставіцца да нас, як да жывёлаў (+відэа)

Супрацоўнікі Мінгандлю прыйшлі з пазапланавай праверкай ў міні-кавярню — адразу пасля іх візіту «хуткая» забрала ўладальніцу кавярні Таццяну Аляхновіч у шпіталь з высокім ціскам.

Прадпрымальніцу абвінавацілі ў парушэнні правілаў гандлю — у прыватнасці, быццам бы за наяўнасць у кавярні пратэрмінаваных прадуктаў на суму каля шасці рублёў (тры долары).

Па выніках праверкі супрацоўнікі Мінгандлю вынеслі прадпісанне зачыніць кавярню, а сама прадпрымальніца з нервовым зрывам патрапіла на месяц у шпіталь. За час прастою міні-кавярні  жанчына страціла каля 70 млн. рублёў — кошт арэнды, падаткі, выдаткі на камунальныя паслугі. Каб разлічыцца з пазыкамі Таццяна Аляхновіч была вымушана прадаць кавярню. Але справа скончылася зусім дрэнна: суд прысудзіў прыдпрымальніцы штраф  — 225 базавых велічынь, гэта прыкладна 2400 тысячы долараў.

4. Беларус на троне Андоры


Авантурнік маштабу Астапа Бендэра, жыццё якога і сёння застаецца таямніцай. Ён напоўніцу выкарыстаў свае здольнасці махляра. Называў сябе «белым рускім, родам з Вільні» і застаўся ў гісторыі як першы і апошні кароль Андоры.

Гісторыя жыцця Барыса Скосырава — ураджэнца Беларусі, якога журналісты называлі «сваяком усіх каралеўскіх дынастый Еўропы» і які здолеў дасягнуць уласнай мары — стаць каралём хаця б на два тыдні.


5.Экадамы: варыянты для Беларусі



Сёння ва ўсім свеце вельмі распаўсюджана паняцце «зялёнае будаўніцтва» (яно ж «экалагічнае будаўніцтва», «экабудаўніцтва») — узвядзенне і эксплуатацыя будынкаў, уздзеянне якіх на навакольнае асяроддзе мінімальнае.
Мы разабраліся ў пытанні і высветлілі, што саламяныя дамы падыходзяць не толькі парсучкам.


6. Рэферэндум–1996: трыумф і трагедыя Віктара Ганчара


Дваццаць гадоў таму, 14 лістапада 1996 года, Лукашэнка падпісаў указ №469 «Аб старшыні Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў». Ён стаў ракавым не толькі для Віктара Ганчара, але і для краіны.

Гісторык Аляксандр Кур'яновіч узгадвае шлях, які прайшоў Віктар Ганчар — ад вылучэння кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савета 12 склікання да яго загадкавага знікнення разам з бізнесменам Анатолем Красоўскім 16 верасня 1999 года.
 


7. «Міліцыянты і турма з’елі майго сына»

Мы сачылі за гэтай трагічнай гісторыяй ад самага пачатку: калі на вясковай дарозе супрацоўнікі РАУС спынілі двух случчан нападпітку. У выніку браты Барбашынскія былі арэштаваныя — нібыта за злоснае непадпарадкаванне міліцыянтам пры выкананні службовых абавязкаў, супраціў і збіццё супрацоўнікаў РАУС. Пазней адзін з братоў — Ігар Барбашынскі раптоўна памёр у жодзінскай турме №8. Ягонага брата Івана прысудзілі да 2-х гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Іх маці працягвае дабівацца праўды і пакарання вінаватых.  


8. 10 няпраўдаў пра беларускую мову

14 траўня 1995 году адбыўся рэферэндум, які зрабіў рускую мову дзяржаўнай, а беларускую адсунуў убок. Старыя забабоны пра беларускую мову з таго часу не зніклі, а новыя набылі форму. Андрэй Расінскі сабраў дзесяць самых знаменных забабонаў і прэтэнзій да беларускай мовы, што дасюль выкарыстоўваюцца ў спрэчках.


9. Калі загавораць усе, баяцца ўжо будзе няма чаго



Пасля публікацыі рэпартажу «Беларусь зачышчаюць ад патрыётаў» да яго аўтара Зміцера Галко звярнуўся Дзмітрый Паўлаў, былы супрацоўнік аддзелу ліцэнзавання EPAM Systems у Мінску, а цяпер — палітычны ўцякач. Разам з жонкай, украінкай Юліяй Паўлавай, яны вымушаныя былі збегчы з Беларусі, бо следчы КДБ пагражаў Дзмітрыю, што праз падтрымку Украіны той «нідзе не знойдзе працы... у яго на кампутары могуць знайсці тэрабайты дзіцячай парнаграфіі, і ён на шэсць гадоў загрыміць у турму». Нават 70-гадовую маці-пенсянерку пагражалі... звольніць.  



10. Гісторыя аднаго кахання


Яны пражылі разам 55 гадоў. Аднойчы з ім здарыўся інфаркт — сэрца стаяла чатыры хвіліны, яго ледзь выратавалі. І адразу пасля аперацыі ён даў вялікае інтэрв’ю Сяргею Шапрану пра сваё юначае каханне, якое пранёс праз усё жыццё…
Яго звалі — Генадзь Бураўкін, яе — Юля...


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: