
Палкоўнік транспартнай міліцыі Вадзім Фядотаў распавёў пра вынікі «рэйкавай вайны» пратэстоўцаў
- Грамадства
- 21-02-2021
За апошнія тры месяцы 2020 года зарэгістравана больш за 160 замыканняў чыгуначных шляхоў.

■ За апошнія тры месяцы 2020 года зарэгістравана больш за 160 замыканняў чыгуначных шляхоў, распачата 95 крымінальных спраў.
■ Сумесна з пракуратурай было вырашана, што "наўмыснае блакаванне шляхоў зносін, якое можа выклікаць цяжкія наступствы, варта расцэньваць як акт тэрарызму"
■ У вытворчасці знаходзяцца дзве крымінальныя справы за тэрарызм і адна — за падрыхтоўку да яго. Устаноўлены
29 грамадзян, "якія ўдзельнічалі ў здзяйсненні гэтых злачынстваў, у тым ліку ў складзе арганізаваных груп".
■ Для кантролю за сітуацыяй выкарыстоўваюцца беспілотнікі, цеплавізары, рэйды мабільных груп.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!