Паўтара дзясяткам чалавек спатрэбілася меддапамога пасля затрыманняў 29 лістапада

Такія даныя публікуе Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Паводле праваабаронцаў, пасля затрыманняў на нядзельным маршы на 9-ю раніцы 30 лістапада 4 чалавекі забрала хуткая (адзін з іх непаўналетні); 4 чалавекі знаходзяцца ў Мінскім абласным клінічным шпіталі; 3 чалавекі – у Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, 1 чалавек — у РНПЦ траўматалогіі; 1 чалавек — (моцна пабіты) у траўмапункце на вул. Якубоўскага (пад пытаннем); 1 чалавек — пабіты (няма звестак аб аказанні медыцынскай дапамогі); 1 чалавек — у вайсковым шпіталі; 1 чалавек — стаматолаг Аляксей Іваноў, які траціў прытомнасць пры затрыманні.

Агулам, паводле спісаў праваабаронцаў, учора на акцыях пратэсту ў Беларусі было затрымана 415 чалавек.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: