Памятаем і ганарымся!

Кастусь Каліноўскі зноў да нас звяртаецца ў поўны рост, тварам да твару. Як быццам голас з таго свету, ён заклікае нас да праўды, ён заклікае нас да смеласці, ён заклікае нас да згуртаванасці. Немагчыма перамагчы таго, хто не здаецца!

Не сціхаюць спрэчкі і дыскусіі ў СМІ і ў сацсетках наконт перазахавання парэшткаў Беларускага, нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага. Як мы бачым, рашэнне было прынята зрабіць гэта сёння ў Вільні. На поўдні Фларыды беларусы актыўна абмяркоўваюць гэтую па-сапраўднаму важную гістарычную падзею.

Актыў Беларуска-Амерыканскага Задзiночання (БАЗА) Паўднёвай Фларыды сабраўся на адкрытую сустрэчу-дыспут. Удзельнікі сустрэчы падзяліліся сваімі думкамі, меркаваннямі і рознымі каментарамi са СМІ. Сустрэча прайшла цікава і дынамічна.

Быў прыведзены шэраг параўнанняў са старых (савецкіх) падручнікаў з сучасным поглядам сённяшніх гісторыкаў. Асаблівая ўвага была накіравана на кнігу, надрукаваную ў 2018 годзе Сямёнам Георгіевічам Шарэцкім, пад назвай "Яны знайшлі свой спакой на пагосце". Была зачытана частка з гэтай кнігі, якая цалкам прысвечаная нашаму герою-Кастусю Каліноўскаму.

Некаторыя біяграфічныя факты з жыцця нашага праслаўленага героя былі пачутыя ўпершыню. Зацікавіў таксама і расповед пра некаторыя падзеі тых гадоў, якія выклікалі буйнае народнае паўстанне супраць дэспатыі царскага рэжыму. Паводле агульнага меркавання ўсіх удзельнікаў сустрэчы, вялікую ролю Кастуся Каліноўскага ў нашай гісторыі немагчыма пераацаніць.

Выяўленне парэшткаў нацыянальнага героя ў яго дзень нараджэння вельмі сімвалічна.

Ён зноў да нас звяртаецца ў поўны рост, тварам да твару. Як быццам голас з таго свету, ён заклікае нас да праўды, ён заклікае нас да смеласці, ён заклікае нас да згуртаванасці. Немагчыма перамагчы таго, хто не здаецца.

Змагаючыся за дэмакратычныя прынцыпы, Кастусь Каліноўскі бясстрашна ўзышоў на эшафот. Яго справа жыве і цяпер. Праз стагоддзі будучыя пакаленні будуць памятаць яго смеласць, патрыятызм і любоў да народа!

Любім і верым !

Памятаем і ганарымся!

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: