Памёр Аляксандр Куллінковіч

Інфармацыю аб гэтым пацвердзіў былы гітарыст гурта Нейра Дзюбель Юры "Паскуда" Навумаў.



Аляксандр Куллінковіч — вакаліст і лідар беларускага рок-гурта "Нейра Дзюбель", які грае з 1989 года.

Паводле euroradio.fm, раніцай у пятніцу Аляксандр накіраваў СМС аднаму з сяброў, што кепска сябе адчувае і выклікае хуткую.

Музыка памёр ад легачнай недастаковасці 4 жніўня, паміж 8 і 9 раніцы ў 3-й бальніцы ў Мінску.

Сёння “Нейра Дзюбель” мусіў выступаць на фестывалі “Рок за Баброў”.

Аляксандру Кулінковічу было 46 гадоў.

Мы шчыра спачуваем родным і блізкім Аляксандра. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: