Памёр археолаг Алег Іоў, які даследаваў Курапаты

Яшчэ ў канцы 1980-х гадоў Алега Іова, тады аспіранта, адправілі на дапамогу Зянону Пазняку, які першым расказаў пра гэтае ўрочышча смерці. У суаўтарстве з Пазняком і археолагам Міколам Крывальцэвічам ён выдаў брашуру пра тыя раскопкі, піша «Наша Ніва».

Алег Іоў нарадзіўся ў 1957 годзе ў Бярозаўскім раёне. Скончыў гістфак БДУ, абараніў кандыдацкую дысертацыю па археалогіі.

Усё сваё жыццё Іоў працаваў у Інстытуце гісторыі Акадэміі навук Беларусі.

Справай яго жыцця была археалогія беларускага Палесся.

Таксама Іоў даследаваў Курапаты. У канцы 1980-х яго, тады аспіранта, адправілі на дапамогу Зянону Пазняку, які першым расказаў пра гэтае ўрочышча смерці.

У суаўтарстве з Пазняком і археолагам Міколам Крывальцэвічам ён выдаў брашуру пра тыя раскопкі.

У другі раз Іоў судакрануўся з Курапатамі ў канцы 1990-х гадоў, калі ва ўрочышчы правялі ўжо чацвёртае па ліку даследаванне. Тады даследчык кіраваў раскопкамі.

Асобныя чыноўнікі надта хацелі знайсці «нямецкі след», але Іоў застаўся верным гістарычнай праўдзе. Раскопкі засведчылі, што расстрэлы ажыццяўляла НКУС і яны адбываліся ў канцы 1930-х гадоў.

Развітанне з Алегам Іовым адбудзецца ў панядзелак, 21 чэрвеня. Іншыя падрабязнасці пакуль невядомыя.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: