Памёр гісторык Уладзімір Ляхоўскі. Яму было 57 гадоў

Уладзімір Ляхоўскі быў адным з найлепшых гісторыкаў свайго пакалення і адданым патрыётам Беларусі. У апошнія гады ён працаваў дацэнтам факультэта міжнародных адносін БДУ, адзначае «Наша Ніва».

Памёр гісторык Уладзімір Ляхоўскі. Ён нарадзіўся 5 лютага 1964 года ў Мінску. Працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, Нацыянальным архіве, факультэце міжнародных адносін БДУ.

Сфера яго навуковых інтарэсаў — нацыянальны рух у пачатку ХХ ст.: часоў Першай сусветнай вайны, БНР, 1920-я гады. Быў адным з укладальнікаў зборніка «Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакументах і ўспамінах» (2001), аўтар кніг «Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі 1915-1918 гг.» (2010) і «Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове 19 — першай трэці 20 ст.» (2012).


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: