Памёр гомельскі актывіст Уладзімір Шыцікаў

«Сёння ў Гомлі памёр Уладзімір Шыцікаў, сапраўдны Змагар, Беларус. Вечная памяць ...» — напісаў гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка на сваёй старонцы ў фэйсбуку з нагоды сумнай навіны. 
Фота: Белапан

Фота: Белапан

Уладзімір Шыцікаў быў актывістам Аб'яднанай Грамадзянскай партыі і неаднаразова падвяргаўся рэпрэсіям з боку ўладаў. У сувязі з гэтым актывіст звяртаўся ў Камітэт ААН па правах чалавека, але адказу на сваю скаргу атрымаць не паспеў.

«Абяцаю давесці скаргу Уладзіміра ў КПЧ ААН да лагічнага рашэння: «15 сакавіка 2014 года ў перыяд часу з 11.10 да 12.00 гадзін я ўдзельнічаў у мірным сходзе грамадзян у форме пікета, які праводзіўся кандыдатам у мясцовыя Саветы дэпутаты, трымаючы ў руках кардонны плакат з надпісам «Пуцінская Расія, ты звар'яцела!».
Каля 12.00 гадзін я быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі, якія прад'явілі мне абвінавачванне ў правядзенні несанкцыянаванага ўладамі масавага мерапрыемства ў форме пікетавання. Супрацоўнікі міліцыі склалі ў дачыненні да мяне адміністрацыйны пратакол аб здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага часткай 3 артыкула 23.34 кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і да суда змясцілі мяне ў ізалятар часовага ўтрымання.

17 сакавіка 2014 г. я быў дастаўлены ў суд Савецкага раёна Гомеля, дзе быў прызнаны вінаватым у парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства і падвергнуты адміністратыўнаму арышту тэрмінам на 10 (дзесяць) сутак» — паабяцаў Леанід Судаленка.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Святлана
  • 2017-03-02 16:56:57
Вечная памяць
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: