Памёр гродненскі грамадзкі актывіст Мікалай Салянік

Салянік памёр у ноч на 24 ліпеня. Падрабязнасцяў смерці пакуль няма, блізкія абяцалі паведаміць пра іх пазней, напісаў у фэйсбуку журналіст Руслан Кулевіч.


Мікалаю Саляніку было 66 гадоў, ён — член Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу. Інвалід ІІ групы па хваробе сэрца. Быў вядомы ў Гродне сваімі перформансамі.

Мікалая неаднаразова затрымлівалі і судзілі, пасля затрыманняў ён часта апынаўся ў шпіталі з гіпертанічным крызам.

Паводле «Свабоды».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: