Памёр святар з COVID-19, якому шукалі донара плазмы

Сёння стала вядома пра смерць святара Свята-Петра-Паўлаўскага сабора ў Мінску іерэя Генадзя Буцько.
belarus.by

belarus.by

Іерэй Генадзь Буцько з 14 красавіка знаходзіўся на ШВЛ у штучнай коме ў 6-й лякарні Мінска. Сябры і родныя шукалі для яго донара плазмы ў спадзеве, што пераліванне крыві чалавека, які перахварэў на каронавірусную інфекцыю, дапаможа палепшыць стан святара.

Але сёння прэс-сакратар Беларускай праваслаўнай царквы Сергій Лепін паведаміў пра смерць Генадзя Буцько.



Святару было 56 гадоў.

Іерэй Генадзь Буцько. Фота: sppsobor.by

«Памёр адзін з лепшых святароў Мінскай епархіі Генадзь Буцько. Прычына смерці — пнеўманія, выкліканая COVID-19. З 14 красавіка знаходзіўся на штучнай вентыляцыі лёгкіх у штучнай коме ў 6-й бальніцы Мінска. У апошнія дні для яго актыўна шукалі плазму крыві. Знайшлі, але, на жаль, не паспелі прымяніць.

Служыў ён у Петрапаўлаўскім саборы г. Мінска. У сане з 2003г. У гэтым годзе павінна было споўніцца 57 гадоў.

Асабіста ў мяне з ім былі добрыя кантакты і наогул шмат агульнага. Адсутнасць царкоўных узнагарод кажа пра многае», — напісаў у фэйсбуку забаронены ў служэнні за крытыку патрыярха Кірыла мінскі святар Аляксандр Шрамко.


За апошні час трое святароў прыходу Свята-Петра-Паўлаўскага сабора ў Мінску былі шпіталізаваныя з пнеўманіяй.
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: