Памёр кіраўнік БелаПАН Алесь Ліпай

Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў журналіст Андрэй Аляксандраў. 

Партал NAVINY.BY паведаміў, што апошнія два дні Ліпай лячыўся ў 4-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска.

Пахаванне пройдзе 26 жніўня ў Рудзенску.

Нагадаем, 12 чэрвеня 2018 г. была распачатая крымінальная справа ў дачыненні да Алеся Ліпая. Кіраўніка аднога з ключавых незалежных медыяў у Беларусі абвінавачвалі ў наўмысным ухіленні ад выплаты падаткаў. Хаця Ліпай не толькі задэклараваў даходы, але і цалкам сплаціў ўсю суму налічаных падаткаў і пені. Нягледзячы на ​​гэта, справа была ўзбуджаная, у Ліпая быў зроблены вобыск і накладзены арышт на яго маёмасць, а таксама вынесена пастанова аб прымяненні ў дачыненні да яго працэсуальнага прымусу ў выглядзе абмежавання на выезд з Беларусі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Тутэйшы.
  • 2018-08-23 19:50:27
Вельмі шкада.Сыходзяць лепшыя.І ў такім маладым узросце.Мабудзь,і судовы пераслед узмацніў хваробу.Зямля пухам.
  • ВР
  • 2018-08-23 22:50:20
Сумна... Асабіста А. Ліпая не ведаў, але ў 2000-х заходзіў у офіс БелаПАН, бачыў, як там людзі працавалі. Атмасфера была разняволеная. Пра мае праекты ў той час агенцтва нярэдка публікавала інфармашкі.
Спачуваю ўсім, каму быў дарагі нябожчык.