Памёрла рэжысёрка фільма пра беларускіх валанцёраў, якая трапіла ў ДТЗ

Раніцай 22 траўня памёрла рэжысёрка Любоў Зямцова, якая здымала фільм пра беларускіх валанцёраў. Пра гэта «Еўрарадыё» паведаміла яе сяброўка.

Зямцова разам з рэжысёрам Уладзімірам Міхайлоўскім і гукааператарам Максімам Гаўрыленкам працавалі над праектам "Невядомая Беларусь" — здымалі дакументальныя фільмы. Іх апошняй працай стала стужка "Мінск — адкрыты горад": у ёй распавядаецца, як мінчукі спрабуюць не заўважаць каранавірус і жыць звычайным жыццём.

15 траўня аўтамабіль, у якім ехалі Зямцова, Міхайлоўскі і Гаўрыленка, трапіў у аварыю ў Пухавіцкім раёне. З іх траіх у ДТЗ выжыла толькі Любоў Зямцова. Яе паклалі ў рэанімацыю. Аднак выратаваць ёй жыццё медыкі не змаглі.

Выказваем спачуванні сваякам і блізкім Любові Зямцовай.

Паводле euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: