Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Памочнік дэпутата напаў на прэс-сакратара БАЖ

Першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі Георій Атаманаў напаў на прэс-сакратара ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Барыса Гарэцкага.

Інцыдэнт адбыўся пасля разгляду ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска іску гісторыка Ігара Кузняцова аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. Адказчыкамі па іску сябра ГА “БАЖ” Ігара Кузняцова з’яўляецца КПБ, рэдакцыя газеты “Коммунист Беларуси. Мы и время” і аўтар публікацыі Андрэй Лазуткін.

Пасля судовага працэсу Барыс Гарэцкі на вуліцы побач з будынкам суда спрабаваў сфатаграфаваць адказчыкаў.

У гэты час Георгій Атаманаў, які да таго ж з’яўляецца памочнікам дэпутата Палаты прадстаўнікоў, падышоў да Гарэцкага, замахнуўся і на вачах у сведкаў выбіў з рук прэс-сакратара БАЖ мабільны тэлефон, які ўпаў на зямлю.

Па факце інцыдэнта Барыс Гарэцкі накіраваў пісьмовую заяву ва Упраўленне унутраных спраў Ленінскага раёна Мінска.

Рашэнне па іску Ігара Кузняцова супраць КПБ, газеты “Коммунист Беларуси. Мы и время” і Андрэя Лазуткіна будзе агучана заўтра а 9.15.

baj.by


Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2017-04-19 21:01:12
Георій = Георгій
Гэты чэл у 2008 г. вызначыўся тым, што абас..ў памерлага Салжаніцына, назваўшы яго ў "БелГазете" крымінальнікам. Хтосьці з ім яшчэ вітаецца?

Каментаваць