Парад аркестраў зладзяць у Мінску на пляцоўцы каля МТЗ

Святочнае мерапрыемства, прысвечанае чарговай гадавіне Перамогі, пройдзе 7 мая ў Мінску на пляцоўцы каля Мінскага трактарнага завода, ".
Пачнецца свята ў 15.30 патрыятычным флэш-мобам і ўрачыстым маршам, у якім прымуць удзел восем духавых аркестраў з розных рэгіёнаў рэспублікі, паведамілі БЕЛТА ў ААТ "МТЗ.

Ганаровымі гасцямі стануць удзельнікі вайны і работнікі тылу, якія звязалі сваё пасляваеннае жыццё з заводам. Таксама перад гледачамі выступяць творчыя калектывы Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, ансамбль ветэранаў "Памяць сэрца" ансамбль "Вязынка" тэатр "На доўгім бродзе".

Прагучаць сольныя песенныя і інструментальныя тэматычныя нумары, творы ў выкананні духавых аркестраў, у тым ліку Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча, Ваеннай акадэміі, Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў. Будуць арганізаваны пункты грамадскага харчавання, дзе ў тым ліку наведвальнікам прапануюць пакаштаваць салдацкай кашы.

Традыцыйна МТЗ прадставіць выставу мадэльнага шэрагу беларускіх трактароў. Некаторыя з іх (у шматкроць паменшанай версіі) можна купіць у якасці сувеніра.


Паводле belta.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: