
Партал gaypress.eu разам з Huffingtonpost паддрыхтаваў некалькі парадаў, як не пакрыўдзіць, а падтрымаць ваша дзіця-трансгендэра,
які адважыўся на камін-аўт.
1. Ён (яна) усё распавёў вам, але не варта распавядаць усё яму
Калі інфармацыя апынулася занадта шакавальнай, не паказвайце моцных эмоцый. Магчыма, варта выказаць незадаволенасць камусьці іншаму, а не дзіцяці. Лепш скажыце яшчэ раз, як вы любіце дзіцяці, што вы з ім. Дайце зразумець, што гэта вялікая навіна, якую цяжка прыняць, але вы пастарайцеся даць
рады. Калі ж негатыў рвецца вонкі, падзяліцеся ім са сваім катом. Або псіхолагам, калі ў вас ён ёсць. У рэшце
рэшт, ва ўсіх ёсць сябры, а таксама доступ у Інтэрнэт з яго шматлікімі форумамі. Але памятайце, не трэба распавядаць
тым, каму вы не давяраеце!
2. Ці змяніў ён (яна) імя? Як да яго звяртацца? Спытайце ў яго
(яе)
Як да цябе лепш звяртацца? У мужчынскім або жаночым родзе? Запомніце адказ і трэніруйцеся. Калі памыліцеся — перапрасіце і папраўце сябе.
Бурчанне пра тое, як гэта цяжка для вас, толькі знервуе дзіця. Не забудзьцеся змяніць імя ў тэлефоне, гэта дапаможа хутчэй прывыкнуць.
3. Не думайце, што ў вас больш няма дзіцяці. Наадварот, вы сталі бліжэй да
яго
4. Спытайце, як яго лепш падтрымаць
Вы не толькі пакажаце сваю падтрымку, але і зразумееце, у якім кірунку рухацца.
5. Штосьці незразумела?
Магчыма, варта спытаць Інтэрнэт, а не дзіця. Не турбуйцеся яго роспытамі.
Усю падрабязную інфармацыю аб трансгендэры вы з лёгкасцю знойдзеце ў сеціве. Зноў жа, майце галаву на плячах: не варта верыць усяму напісанаму — гэта ўсё ж такі
інтэрнэт.
6. Вы ні ў чым не вінаватыя
Вы не ведаеце свайго дзіцяці лепш, чым ён ведае сябе. Напэўна вы задасце сабе пытанне, якая ваша роля ў гэтай справе, можа быць, вы
няправільна выхавалі дзіця? Вы ніяк не датычныя да сітуацыі, якая склалася. У любым выпадку, не трэба вінаваціць сябе або спрабаваць змяніць дзіця.
7. Суперажываць
Мы не можам адчуць як гэта — быць не ў сваім целе, але многія, калі не
ўсё, бываюць незадаволеныя целам. Мы баімся і адчуваем няўпэўненасць. Для
трансгендэраў сацыяльнае асяроддзе і ацэнка — адны з самых вялікіх праблем, бо так часта іх не прымаюць і не разумеюць. Яны маюць патрэбу
ў вашай эмпатыі. Паспрабуйце прыкласці максімум намаганняў для гэтага.
Цяпер вы ведаеце, што сказаць дзіцяці. Унікальнаму дзіцяці, які даверыўся вам. Галоўнае для яго — ваша любоў, клопат і разуменне. Памятайце пра гэта, і вас усё будзе добра!