Парк-музей «Сула» абвясціў бясплатны ўваход для медыкаў

Для ўрачоў, сярэдняга медперсаналу, а таксама кіроўцаў падстанцый хуткай дапамогі абвешчаны бясплатны ўваход у парк-музей інтэрактыўнай гісторыі «Сула». 

Фота parksula.by

Фота parksula.by

Пра гэта паведляе www.zviazda.by  са спасылкай на арганізатараў музея інтэрактыўнай гісторыі «Сула».

Ганна Пячонава, кіраўніца парка-музея, тлумачыць такое рашэнне жаданнем парадаваць і падбадзёрыць медработнікаў, выказаць ім падзяку за прафесіяналізм, самаадданасць у барацьбе з каронавіруснай інфекцыяй.

Для бясплатнага ўваходу трэба прад’явіць бэйдж, дзеючую пячатку ўрача або даведку з месца працы з пашпартам.

Госці могуць не толькі пагуляць па парку, але і наведаць 25 музеяў і інтэрактыўных лакацый, пакатацца на брычцы і дракары, паўдзельнічаць у аглядных экскурсіях, пабываць на козатэрапіі, паслухаць канцэрт фісгармоніі. 

У праграме — прадстаўленне батлейкі, майстар-класы па ганчарства і кавальскай справе.

 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: